У Беларусі ў стабілізацыйныя фонды на міжсезонны перыяд 2016-2017 гадоў плануецца закласці 48,8 тыс. т бульбы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч.

У цэлым па рэспубліцы ўжо закладзена больш за 70% ад запланаванага, закладка бульбы працягваецца, адзначыла Таццяна Карбановіч.

Па яе словах, у сельскагаспадарчых арганізацыях краіны для закладкі "другога хлеба" на захоўванне маюцца бульбасховішчы агульнай ёмістасцю 829 тыс. т. Для перадрэалізацыйнай падрыхтоўкі і дапрацоўкі бульбы функцыянуе 81 спецыялізаваная лінія. У бягучым годзе арганізацыі за ўласныя сродкі ажыццяўлялі падрыхтоўку сховішчаў для закладкі ўраджаю (рамонт, дэзінфекцыя, набыццё кантэйнераў і інш.), набывалі абсталяванне.

У Беларусі валавы збор бульбы ў гаспадарках усіх катэгорый у бягучым годзе чакаецца на ўзроўні 6 млн. т. У тым ліку каля 4,8 млн т будзе атрымана ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян, каля 1,2 млн т - у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)