Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі 6 верасня спаўняецца 15 гадоў. Цяпер БРСМ аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах каля 500 тыс. юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 31 года, рэалізуе шэраг знакавых праектаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе грамадскага аб'яднання.
Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі 6 верасня спаўняецца 15 гадоў. Цяпер БРСМ аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах каля 500 тыс. юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 31 года, рэалізуе шэраг знакавых праектаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе грамадскага аб'яднання.
У БРСМ падкрэсліваюць, што "самая вялікая каштоўнасць арганізацыі - гэта людзі, якія не збіраюцца сядзець склаўшы рукі, а наадварот гатовыя выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць цікавейшым, ярчэйшым, асэнсаванейшым сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў". У ліку галоўных напрамкаў працы ў БРСМ назвалі арганізацыю другаснай занятасці моладзі. "Пры падтрымцы дзяржавы і асабіста Прэзідэнта ўдалося адрадзіць знакаміты камсамольскі брэнд - студатрадаўскі рух. Яго папулярнасць пацвярджаюць дзясяткі тысяч штогод працаўладкаваных юнакоў і дзяўчат, у тым ліку на рэканструкцыі часткі Аўгустоўскага канала, узвядзенні аб'ектаў Беларускай атамнай электрастанцыі, маладзёжных будоўлях ва ўсіх рэгіёнах краіны", - адзначылі ў грамадскім аб'яднанні.
У прэс-службе нагадалі пра праект "100 ідэй для Беларусі", які стартаваў у 2011 годзе і стаў адным з самых папулярных у беларускай моладзі конкурсаў. Ён атрымаў статус міжнароднага - у красавіку 2016 года адбылася першая міжнародная выстава-прэзентацыя "100 ідэй для СНД".
Саюз моладзі рэалізуе шэраг сацыяльна значных праектаў: грамадзянска-патрыятычных ("Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь", "Кветкі Вялікай Перамогі", "Дзень вышыванкі", "Адкрыты дыялог"), дабрачынных праектаў ("Усе фарбы жыцця для цябе", "Аднаўленне святынь Беларусі", "У школу з Добрым Сэрцам"). Разам з МУС, МНС, Мінабароны, Дзяржпагранкамітэтам БРСМ развівае рух моладзевых атрадаў аховы правапарадку, які накіраваны на падрыхтоўку юнакоў да службы ў арміі, паступлення ў сілавыя ВНУ. Цяпер ён аб'ядноўвае больш за 15,5 тыс. маладых людзей. Больш за 35 тыс. юнакоў і дзяўчат прымаюць удзел у валанцёрскім руху грамадскага аб'яднання "Добрае Сэрца". Яны аказваюць дабрачынную дапамогу ветэранам, маладым інвалідам, дзецям-сіротам, удзельнічаюць у правядзенні маштабных спартыўных мерапрыемстваў. Акрамя таго, БРСМ актыўна наладжвае супрацоўніцтва з калегамі з іншых краін, удзельнічаючы ў правядзенні лагераў "Бе- Lа -Русь", "Сяброўства", фестывалю "Моладзь за Саюзную дзяржаву" і іншых праектаў.