8 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 60 сховішчаў задзейнічана ў Віцебскай вобласці для закладкі сельгаспрадукцыі ў стабілізацыйны фонд на міжсезонны перыяд 2012/2013 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.
З вызначаных пад стварэнне стабфонду сховішчаў 11 знаходзяцца ў веданні гандлёвых прадпрыемстваў, 19 - аблспажыўсаюза, 13 - сельгасарганізацый. У цяперашні час закладка прадукцыі ў іх ужо ажыццяўляецца. Так, на 1 кастрычніка закладзена 900 т рэпчатай цыбулі, 1 тыс. т морквы, 5 тыс. т бульбы, 300 т яблыкаў. Буракоў і капусты пакуль закладзена ўсяго 600 т і 100 т адпаведна, бо іх уборка толькі пачалася.
Аб'ём закладкі сельгаспрадукцыі ў Віцебскай вобласці сёлета будзе павялічаны, што дазволіць цалкам забяспечыць патрэбы жыхароў рэгіёну ў агародніне, садавіне і карняплодах у міжсезонны перыяд. Завяршыць фарміраванне стабфондаў плануецца да 15 лістапада. З лістапада пачнецца і актыўная рэалізацыя дадзенай прадукцыі прадпрыемствамі гандлю і на сельскагаспадарчых кірмашах для максімальнага задавальнення попыту насельніцтва.-0-
БЕЛТА
Каля 60 сховішчаў задзейнічана ў Віцебскай вобласці для закладкі сельгаспрадукцыі ў стабфонд
8.10.20120 праглядаў