Каля 70 пляцовак з вулічнымі трэнажорамі плануюць уладкаваць у Віцебску да канца 2017 года. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пянін, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, пасля ўрачыстага адкрыцця X Рэспубліканскай спецыялізаванай выстаўкі-кірмашу "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця-2017".

"Аблвыканкамам распрацавана праграма па ўстаноўцы вулічных спартыўных комплексаў. Не магу сказаць, што мы дойдзем да кожнага двара, але недзе каля 70 такіх пляцовак у Віцебску будзе абсталявана. Мы ўжо пачалі ўстаноўку і пастараемся да канца года намечанае рэалізаваць. Затым пойдзем у раёны", - сказаў Уладзімір Пянін.

Ён падкрэсліў, што здароўе - адна з галоўных каштоўнасцей як для кожнага канкрэтнага чалавека, так і для ўсёй нацыі ў цэлым. "Кіраўніцтва краіны надае вялікую ўвагу здароўю і асабістым прыкладам дэманструе здаровы лад жыцця, - адзначыў суразмоўца. - Аблвыканкам не толькі прапагандуе здаровы лад жыцця, але і шмат робіць для таго, каб у жыхароў рэгіёна была магчымасць займацца і прафесійным спортам, і проста фізкультурай. У вобласці пабудавана больш за 4 тыс. спартыўных збудаванняў уключаючы залы, лядовыя пляцоўкі і іншыя аб'екты".

X Рэспубліканская спецыялізаваная выстаўка-кірмаш "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця - 2017" будзе працаваць у абласным цэнтры 18 і 19 мая.