28 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каля 72 млн. уліковых дакументаў знаходзіцца ў Міждзяржаўным інфармацыйным банку, створаным для аказання дапамогі пры вышуку падазраваных і прапаўшых без вестак на тэрыторыі краін СНД, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МУС Беларусі.
Увесь масіў цэнтралізаваных аператыўна-даведачных, крыміналістычных і вышуковых улікаў, а таксама статыстычнай і архіўнай інфармацыі засяроджваецца ў Міждзяржаўным інфармацыйным банку. Яго фарміраванне і выкарыстанне ажыццяўляецца МУС дзяржаў - удзельніц СНД. Адным з найбольш запатрабаваных з'яўляецца ўлік асоб, абвешчаных у міждзяржаўны вышук. У гэтай базе даных утрымліваюцца звесткі больш чым на 1,6 млн. аб'ектаў. Дзякуючы выкарыстанню гэтай інфармацыі ў 2011 годзе і першым квартале бягучага года на тэрыторыі дзяржаў, якія не з'яўляюцца ініцыятарамі вышуку, затрымана звыш 3,5 тыс. злачынцаў, устаноўлена месцазнаходжанне 779 асоб, прапаўшых без вестак.
У першым квартале бягучага года МУС Беларусі і Расіі перайшлі на адзіны фармат абмену данымі пры ўліку асоб, якіх шукаюць. Гэта дазволіла аператыўна абменьвацца інфармацыяй і адмовіцца ад выкарыстання папяровых носьбітаў.-0-
БЕЛТА
Каля 72 млн. уліковых дакументаў знаходзіцца ў Міждзяржаўным інфармацыйным банку СНД
28.6.20120 праглядаў