5 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 800 аматараў бегу пазмагаюцца 6 кастрычніка на спартыўным свяце ў Сенне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Сенненскім райвыканкаме. Традыцыйна ўдзельнікамі штогадовага прабегу памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Міронавіча Машэрава могуць стаць усе ахвотныя ад дзяцей да пенсіянераў. Асноўны склад будзе прадстаўлены жыхарамі Сенненшчыны і іншых раёнаў Віцебскай вобласці. Арганізатары таксама чакаюць прадстаўнікоў Мінскай вобласці і прыгранічных абласцей Расіі, якія кожны год прыязджаюць у Сенна спецыяльна для ўдзелу ў забегу. Удзельнікам марафону будуць прапанаваны дыстанцыі 1 км, 3 км, 5 км і 10 км. Сенненскі райвыканкам падрыхтаваў прызы для самых хуткіх бегуноў, якія выступаюць у складзе каманд і асабістых заліках, у розных узроставых катэгорыях. Сярод узнагароджаных апынецца таксама самы ўдачлівы ўдзельнік, якога вызначаць па выніках розыгрышу нумароў удзельнікаў. Разам з азартнымі спартыўнымі мерапрыемствамі свята парадуе гасцей насычанай культурнай праграмай.-0-

БЕЛТА