Каля 860 несанкцыянаваных звалак выяўлена за студзень-верасень у Віцебскай вобласці
20.10.20110 праглядаў
20 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 860 несанкцыянаваных звалак і 131 выпадак пахавання другасных матэрыяльных рэсурсаў выяўлена за студзень-верасень у Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміла сёння на пасяджэнні калегіі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя начальнік аддзела дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем земляў, расліннага і жывёльнага свету, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, абыходжаннем з адходамі Жанна Алейнікава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Жанна Алейнікава лічыць, што неабходна папярэджваць выпадкі з'яўлення несанкцыянаваных звалак. "У многіх раёнах вобласці не выконваюцца паказчыкі Дзяржаўнай праграмы збору (нарыхтоўкі) другасных матэрыяльных рэсурсаў па макулатуры, шклабою, зношаных шынах і іншых пазіцыях", - адзначыла яна, звярнуўшы ўвагу на адсутнасць сістэмнага кантролю інспекцый за недапушчэннем пахавання другасных матэрыяльных рэсурсаў на палігонах цвёрдых камунальных адходаў, недастатковы эфектыўнасць работы па выяўленні несанкцыянаваных звалак.
Актуальнай праблемай з'яўляецца таксама невыкананне на некаторых прадпрыемствах патрабаванняў закона "Аб абыходжанні з адходамі" ў частцы падзелу адходаў на віды, максімальнага вымання другасных матэрыяльных рэсурсаў, заключэння дагавораў на перадачу адходаў, якія з'яўляюцца другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі (ДМР) на выкарыстанне. Напрыклад, ДМР не вымаюць прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы ў Бешанковіцкім, Гарадоцкім, Сенненскім, Шумілінскім раёнах. Недастаткова ўстаноўлена кантэйнераў для раздзельнага збору ў Бешанковічах, Дубровне, Мёрах і Шаркаўшчыне. Загрузка раённых сартавальных пунктаў камунальных адходаў у параўнанні з праектнай магутнасцю складае 35%. Не створаны сартавальныя пункты ў Бешанковіцкім, Віцебскім, Аршанскім, Полацкім, Расонскім і Шумілінскім раёнах.
Для забеспячэння выканання паказчыкаў па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў у вобласці дзейнічае 219 прыёмных пунктаў, 18 сартавальных станцый, завод па перапрацоўцы камунальных адходаў у Наваполацку, устаноўлена больш за 4,4 тыс. кантэйнераў раздзельнага збору. Акрамя таго, вядзецца будаўніцтва палігонаў цвёрдых камунальных адходаў у Наваполацку, Глыбокім, Лепелі, Чашніках, у гарадскім пасёлку Богушэўск Сенненскага раёна. У Віцебску арганізавана пляцоўка для прыёму зношаных шын і руберойда, у гандлёвых прадпрыемствах вядзецца збор батарэек. У цяперашні час раздзельным зборам камунальных адходаў у Віцебскай вобласці ахоплена 62% насельніцтва.-0-
БЕЛТА