У гаспадаркі Віцебскай вобласці на вясновыя палявыя работы дадаткова будзе прыцягнута каля 900 механізатараў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Для правядзення пасяўной кампаніі ў аптымальныя тэрміны ў рэгіёне маюць намер максімальна задзейнічаць энергонасычаныя трактары. Гэтая тэхніка (амаль 1180 адзінак) будзе працаваць практычна ў кругласутачным рэжыме. За кожнай машынай плануецца замацаваць па 2-3 кваліфікаваных спецыяліста. Усяго будзе задзейнічана 6,5 тыс. механізатараў, з якіх каля 900 чалавек - прыцягнутыя работнікі. Іх на час пасяўной камандзіруюць на вёску прадпрыемствы гарадоў і райцэнтраў вобласці.

Акрамя трактарыстаў-машыністаў, на час вясновых работ у сельскагаспадарчыя арганізацыі для аказання дапамогі аграрыям будуць накіроўвацца кіроўцы, зваршчыкі, токары і іншыя запатрабаваныя спецыялісты.

Перад пачаткам пасяўной кампаніі ў рэгіёне правядуць навучальныя семінары для аграномаў, інжынерных службаў і спецыялістаў па ахове працы.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)