10 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля двухсот прапаноў накіравала моладзь Віцебскай вобласці на рэспубліканскі праект "100 ідэй для Беларусі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
"Праект, які стартаваў у апошняй дэкадзе верасня, прыцягнуў вялікую ўвагу моладзі. Гэта бачна па геаграфіі месцаў, з якіх хлопцы даслалі і дасылаюць свае распрацоўкі. Так, у Віцебскай вобласці цікавыя прапановы на праект паступілі фактычна з усіх рэгіёнаў", - падкрэслілі спецыялісты. Напрыклад, навучэнец Аршанскага механіка-эканамічнага каледжа Максім Рабей даслаў праект "Пошукі святыні" па арганізацыі работы пошукаў фрагментаў Рагвалодава каменя - выбітнага помніка славянскай гісторыі і культуры. Гэты праект можа быць цікавы ў плане развіцця турызму.
Навучэнцы Глыбоцкай раённай гімназіі прапануюць выкарыстоўваць апалае восеньскае лісце для ацяплення памяшкання прыватнага сектара, а навучэнцы Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа выступілі з ініцыятывай стварэння ў Полацку і Наваполацку моладзевага цэнтра "Young Room". Работа цэнтра будзе накіравана на развіццё прадпрымальніцкіх і ўдасканаленне асабістых якасцей моладзі, арганізацыю вольнага часу.
Праект "100 ідэй для Беларусі" стартаваў 20 верасня бягучага года. Прапановы маладых вынаходнікаў і рацыяналізатараў ва ўзросце ад 14 да 31 года прымаюцца да 24 кастрычніка. Аўтары самых паспяховых работ змогуць прэзентаваць іх на рэспубліканскім моладзевым інавацыйным форуме. Праект накіраваны на актывізацыю інавацыйнай дзейнасці моладзі, стварэнне і прасоўванне канкрэтных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак, якія могуць прынесці карысць як краіне ў цэлым, так і асобнай галіне гаспадаркі, калектыву прадпрыемства або населенаму пункту.-0-
БЕЛТА
Каля дзвюхсот прапаноў накіравала моладзь Віцебскай вобласці на праект "100 ідэй для Беларусі"
10.10.20110 праглядаў