Вось і падыходзіць да канца сезон палявання на пушных звяроў, як вядома ўсім паляўнічым, заканчваецца ён 31 студзеня. У прамежак часу, што застаўся для палявання, усе паляўнічыя хочуць выйсці ў поле і здабыць жаданую дзічыну.

Вось і падыходзіць да канца сезон палявання на пушных звяроў, як вядома ўсім паляўнічым, заканчваецца ён 31 студзеня. У прамежак часу, што застаўся для палявання, усе паляўнічыя хочуць выйсці ў поле і здабыць жаданую дзічыну.

      Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае паляўнічым пра захаванне заканадаўства. Хочацца прывесці не вельмі добры прыклад: 16.01.2022 года супрацоўнікамі Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры правядзенні палявога кантрольнага мерапрыемства ў паляўнічых угоддзях паблізу вёскі Дражна Лепельскага раёна быў затрыманы жыхар горада Лепеля, які ажыццяўляў паляванне на зайца. Дадзены грамадзянін паводзіў сябе падазрона і, як высветлілася, нездарма. Пры праверцы ў яго пры сабе былі 6 патронаў, начыненых картеччу, і два патроны да гладкаствольнай зброі, начыненыя куляй. Дазволеных пры дадзеным паляванні патронаў, начыненых дроб'ю, у гэтага паляўнічага аказаўся толькі адзін (!). У дачыненні да дадзенага грамадзяніна быў складзены адміністрацыйны пратакол па частцы 4 артыкула 16.27 КоАП Рэспублікі Беларусь. Начальнікам Лепельскай МРИ была вынесена пастанова аб накладанні на дадзенага грамадзяніна штрафу ў памеры 10 базавых велічынь, што склала 320 рублёў.

          Яшчэ раз нагадваем нашым паляўнічым аб захаванні правілаў палявання!!!!!

1. Паляванне без належнага на тое дазволу, альбо ў забароненых месцах, альбо ў забаронены час, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі, альбо ў забароненыя тэрміны –

цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прылад палявання і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай альбо сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад пяцідзесяці да дзвюхсот базавых велічынь з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прылад палявання і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай альбо сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу – ад трохсот да тысячы базавых велічынь з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прылад палявання і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай альбо сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі.

 

4.

Ношэнне ў паляўнічых угоддзях пры ажыццяўленні палявання на паляўнічых жывёл ненорміруемых віды патронаў, зараджаных кулямі або картеччу, калі ношэнне такіх патронаў забаронена, за выключэннем выпадкаў, калі зброя зараджана такімі патронамі, –

цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад трох да пятнаццаці базавых велічынь. Паўторнасць дзеяння на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання

цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры месяцы.