Светлы вобраз маці заўсёды быў і застаецца ўвасабленнем душэўнай цеплыні, дабрыні і шчодрасці. Быць маці — цяжкая праца, дваццаць чатыры гадзіны, без адпачынку і выхадных.
Светлы вобраз маці заўсёды быў і застаецца ўвасабленнем душэўнай цеплыні, дабрыні і шчодрасці. Быць маці — цяжкая праца, дваццаць чатыры гадзіны, без адпачынку і выхадных.
Самай жа высокай узнагародай для жанчыны з'яўляюцца дзіцячая любоў і ўдзячнасць. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад дванаццатага снежня 2018 года №475 за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей, узнагароджана Ордэнам Маці Аксана Шышкова, хатняя гаспадыня, якая выхоўвае пяцёра дзяцей. Шматдзетная маці заслугоўвае асаблівай павагі і захаплення. Яна нясе нялёгкі абавязак — забяспечваць у сваёй сям'і ўзаемаразуменне і ўзаемадапамогу. Атрымліваючы ўзнагароду, жанчына не магла стрымаць станоўчыя эмоцыі. Падтрымаць яе прыйшлі самыя блізкія і родныя людзі — муж і дзеці.