Рэспубліканскія спаборніцтвы “Алімпійскія дні моладзі” праводзяцца штогод. Гэта выніковыя спаборніцтвы па ўсіх відах спорту. Гандбольная каманда Віцебскай вобласці, у якую ўваходзілі 5 лепельчан, заняла першае месца. Аб сваіх выхаванцах і спаборніцтвах у цэлым распавёў старэйшы трэнер Пётр Сініцкі.

Гандбольная каманда складаецца з 14 чалавек. Для рэспубліканскіх спаборніцтваў набіраюць лепшых ігракоў па ўсёй вобласці. Лепельчане аб'ядналіся са спартсменамі з Віцебска і Оршы.

Першы тур адбыўся ў Мінску ў лістападзе, каманда па колькасці ачкоў дзяліла ½ месца са сталічнай. Трэцяе месца ўпэўнена займала Гродзенская вобласць. Спаборніцтвы праходзяць у два туры, і пераможца вызначаецца па суме ачкоў. Пасля першага захоўвалася інтрыга: у гульні з Мінскам пацярпелі паразу, але выйгралі ў Гродна, а вось Гродна апярэдзіла Мінск.

На другі тур адправіліся ў Брэст. На працягу 6 дзён вялася барацьба. У першы дзень яны здалі кантрольныя нарматывы на агульнафізічную падрыхтоўку і атрымалі максімальна магчымую колькасць балаў. Поспеху папярэднічалі працяглыя трэніроўкі пяць разоў на тыдзень па 2 гадзіны.

На фінальным туры асцерагаліся мінчан, а абыграць атрымалася дзіўна лёгка. Абышлі з прыстойным адрывам у сем мячоў. Затое з гродзенскімі спартсменамі гульня выдалася напружанай. Першы тайм, які ў гандболе доўжыцца 25 хвілін, прайгралі, у другім у нашы вароты закінулі адразу 3 мячы, а праз 10 хвілін вырваліся наперад на 2 ачкі.

У родны Лепель вярнуліся з дыпломамі, медалямі, кубкам і канвертамі: кожнаму па 100 000 рублёў. Засталіся прыемныя ўспаміны: жылі ў выдатным гасцініцы, аплачанай Рэспубліканскай федэрацыяй гандбола.

Сэрцавіну гандбольнай каманды Віцебскай вобласці складаюць лепельчане: Уладзіслаў Паўлоўскі, Ягор Лях, Андрэй Мірановіч, Іван Колесень, Дзяніс Макарэвіч. Першая тройка, па словах Пятра Іванавіча, вядучая. Гэта моцныя гандбалісты, на іх рахунку вялікая колькасць галоў. Юнакі выступаюць у ўзроставай групе 1995-1996 г. Займаюцца гандболам з 4 класа. Летам плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы і ўжо гуляць за свае ўніверсітэты.

Яўгенія Лях