МЫ - САЮЗНІКІ Ў САМЫМ ШЫРОКІМ Сэнсе!

2 красавіка гэтая фраза стала ключавой падчас відэагутаркі лепельчан з расіянамі. Адлегласць у больш чым паўтары тысячы кіламетраў не стала перашкодай для сапраўднай дружбы і кранальнай размовы.

У аўдыторыі Лепеля - старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, а таксама намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак.

У аўдыторыі краіны-суседкі - кіраўнік адміністрацыі муніцыпальнага акругі "Мелякескі раён" Ульянаўскай вобласці Расіі Міхаіл Сенюта, а таксама іншыя прадстаўнікі адміністрацыі.

Сустрэча, няхай і анлайн, стала знакавай. Яна нагадала аб непахісным адзінстве братніх народаў, славянскай сіле і дружбе.