15 лістапада на пульт дзяжурнага паступіла паведамленне аб рыбаку, які праваліўся пад лёд на возеры Тэкліц у вёсцы Звезда. Па прыбыцці да месца выкліку было ўстаноўлена, што за 10 метраў ад палонкі і на адлегласці 10 метраў ад берага знаходзіцца чалавек, якога выратаваў відавочца (дастаў з палонкі). Ратавальнікі даставілі пацярпелага да берага і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду медыкаў дастаўлены ў рэанімацыю УАЗ «Лепельская ЦРБ» з дыягназам пераахаладжэнне.

У МНС паведамленне аб надзвычайным здарэнні на рацэ Заходняя Дзвіна паступіла 13 лістапада на пачатку пятай вечара. Да месца здарэння выехалі работнікі МНС і праваахоўных органаў. Як стала вядома пры высвятленні абставін здарэння, 43-гадовы жыхар Віцебска ў раёне вуліцы Куйбышава выгульваў на беразе ракі сабаку. Тая выбегла на лёд і правалілася. Спрабуючы выратаваць жывёлу, яе гаспадар сам апынуўся ў палоне тонкага лёду.
Вадалазамі ПАСА УМНС і АСВОДа праведзена абследаванне акваторыі ракі ў месцы меркаванага патаплення. Рака шырынёй каля 100 м, глыбінёй да 3,5 м, хуткасць цячэння на дадзеным участку 1-1,5 м/с. Пакуль цела загінулага не выяўлена, пошукі працягваюцца.
МНС папярэджвае: пры цяперашнім надвор'і выходзіць на лёд вадаёмаў надзвычай небяспечна. Асабліва не варта выпрабоўваць лёс аматарам зімовай рыбалкі. З надыходам марознага надвор'я не разлічвайце на імгненнае пакрыццё вадаёмаў лёдам. Гэта працэс працяглы і залежыць ад многіх фактараў. Пры нізкай тэмпературы ўночы лёд фарміруецца, але пры больш высокай днём пачынае станавіцца друзлым ад вады, якая праз яго прасочваецца. Пры гэтым нават калі таўшчыня візуальна ўжо прыстойная, надзейным яго назваць нельга. На розных вадаёмах працэс замярзання адбываецца з рознай хуткасцю, напрыклад, на рэках утвараецца павольней, бо гэтаму працэсу перашкаджае цячэнне. Нават на адным вадаёме ў розных яго частках ён можа быць неаднаказовай таўшчыні.
Нагадаем, што згодна з распараджэннем Лепельскага райвыканкама ад 15 лістапада 2016 года №365р забаронена выходзіць на вадаёмы падчас ледаставу, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду. Але нават такі «крытэр надзейнасці» не можа гарантаваць бяспеку.