На сённяшні дзень усё больш папулярнымі сярод аматараў актыўнага зімовага адпачынку становяцца надзіманыя санкі-ватрушкі, або як іх яшчэ называюць, цюбінг. Але наколькі бяспечна такое катанне...
На сённяшні дзень усё больш папулярнымі сярод аматараў актыўнага зімовага адпачынку становяцца надзіманыя санкі-ватрушкі, або як іх яшчэ называюць, цюбінг. Але наколькі бяспечна такое катанне...
Канструкцыя надзіманых санак дастаткова простая. Унутры спецыяльнай абалонкі ўстаўлена аўтамабільная камера. Абалонка мае выдатнае слізгаценне, не ўбірае вільгаць, вельмі трывалая. Камера ўнутры санак-ватрушак амартызуе няроўнасці склону і робіць спуск больш камфортным. Валодаючы вялікай колькасцю пераваг у параўнанні з іншымі прыстасаваннямі для катання з гор, надзіманыя санкі, несумненна, заваявалі сэрцы дзяцей і дарослых.
Аднак, набываючы цюбінг сабе ці дзіцяці, важна памятаць, што "ватрушка" – прыстасаванне падступнае. Выкарыстоўваючы яе, трэба не забываць пра тое, што яна можа развіваць хуткасць да 40 кіламетраў у гадзіну і нечакана закручвацца вакол сваёй восі. Пры гэтым нясецца яна без тормазаў і кіраванню не падпарадкоўваецца.
Лепш за ўсё катацца з пакатых снежных склонаў без перашкод. На "ватрушках" не рэкамендуецца катацца з горак з трамплінамі – пры прызямленні цюбінг моцна пружыніць: можна атрымаць сур'ёзныя траўмы спіны і шыйнага аддзела пазваночніка. Таму "ватрушка" – хутчэй для аматараў вострых адчуванняў, чым для дзяцей.
Такое катанне бяспечным не назавеш. Асабліва калі на шляху ёсць няроўнасці і дрэвы. На такім прыстасаванні аб'ехаць дрэва, што стаіць на шляху, не атрымаецца. Варта адзначыць, што і на звычайнай дошцы гэта не проста. Таму варта выбіраць склоны без перашкод, і каб наперадзе вас не чакала "небяспека" у выглядзе праезнай часткі, пешаходнай дарожкі, рэчкі і г.д.
Звярніце ўвагу:
Катацца на "надзіманых санках" рэкамендуецца на склонах з ухілам не больш за 20 градусаў. Унізе склону павінна быць дастаткова месца для тармажэння. Таксама не варта катацца на цюбінгах па склонах, парослых дрэвамі.
Перш чым пачаць спуск па непадрыхтаванай трасе, агледзіце яе на прадмет наяўнасці ям, пагоркаў, кустоў, што тырчаць, камянёў. Яны могуць пашкодзіць надзіманыя санкі, пракалоўшы або парэзаўшы іх. Таксама не варта катацца на надзіманых санках па пяску або шчэбені.
Звяртайце ўвагу на іншых катальшчыкаў. Перад пачаткам спуску пераканайцеся, што перад вамі няма нікога з катальшчыкаў, асабліва дзяцей.
Не варта
Катацца на цюбінгу ў стане алкагольнага ап'янэння.
Катацца на «ватрушках» трэба седзячы. На жывот класціся ні ў якім разе нельга.
Катацца пажадана па адным, калі ж з дзіцем, адной рукой моцна прыціскайце яго да сябе.
Сакрэцеце гэтыя правілы, і Вы ўратуеце сябе і навакольных ад магчымых траўм і пашкоджанняў. І памятайце, не пакідайце дзяцей без нагляду!