Аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Арсенал" пройдзе ў Беларусі з 2 па 6 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
Аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Арсенал" пройдзе ў Беларусі з 2 па 6 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
Акцыя накіравана на папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі. Супрацоўнікі міліцыі будуць правяраць умовы захоўвання агнястрэльнай зброі па месцы жыхарства іх уладальнікаў, актывізуюць работу па выяўленні і канфіскацыі незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў.
За парушэнне заканадаўства ў гэтай сферы ўстаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Той, хто добраахвотна здасць незаконна захоўваемыя прадметы арсенала, вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.