Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вызначыла месцы і ўмовы прамысловага лову вугра без захавання прамысловай меры ў рыбалоўных угоддзях у 2017 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Мінпрыроды ад 27 сакавіка 2017 года №12, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устаноўлена, што прамысловы лоў вугра без захавання прамысловай меры з 1 красавіка па 30 мая ў Мінскай вобласці і з 10 красавіка па 8 чэрвеня ў Віцебскай вобласці ажыццяўляецца стацыянарнымі лоўлямі ў рэках Друйка, Дрысвята і Нешчарда.

Лавіць вугра пераноснымі лоўлямі з вочкай не менш за 16 мм дазволена на акваторыі вадаёмаў у радыусе не больш за 250 м ад месцаў упадзення, вытоку водатокаў або злучэння з іншымі воднымі аб'ектамі на азёрах Нобіста-Дзядзіна, Вісяты, Укля, Атолава, Іказнь, Дрывяты, Струста, Войса, Нясьпіш, Балойса, Нядрово, Снуды, Валос Паўночны, Вялікія Шквашты, Няшчэрда, Наўліцкае, Сіта, Паўльскае, Турасы, Пагошча, Абстэрна, а таксама ў рэках Акунеўка, Рака, Друйка, Усвіца, Дробня, Скема, Нарачанка, Смалка, Свірніца (Свіранка), Мядзелка, Страча і пратоцы паміж возерам Струста і возерам Войса.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)