Сталі вядомы імёны пераможцаў VII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Сталі вядомы імёны пераможцаў VII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, адбудзецца 4 мая а 14.30 ля стэнда Белтэлерадыёкампаніі на выставе "СМІ ў Беларусі".
Сёлета ўдзельнікамі праекта захацелі стаць 332 канкурсанты, у тым ліку 178 – у намінацыі "Эстрадны вакал", 101 – "Інструментальная музыка (салісты)", 18 – "Інструментальная музыка (дуэт, трыа, квартэт)", 35 – у намінацыі "Спадчына".
Творчасць канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы на чале са старшынёй, народным артыстам Беларусі, намеснікам старшыні Беларускага саюза кампазітараў Эдуардам Зарыцкім.
Вынікі праслухоўвання жывога выканання ў Вялікай студыі Дома радыё наступныя: у намінацыі "Эстрадны вакал" Гран-пры дасталася Круглік Ірыне (17 гадоў, Магілёў), у намінацыі "Інструментальная музыка, салісты" – Блінковай Кацярыне (15 гадоў, Мінск), у намінацыі "Інструментальная музыка, ансамблі" – квартэту флейтыстаў Багачовай Наталлі, Вільчык Лізаветы, Цітова Юрыя, Шадрынай Зоі (Мінск), у намінацыі "Спадчына" – Бурло Паліне (16 гадоў, Мінск). У гэтых намінацыях таксама прысуджаны першыя, другія і трэція месцы.
Спецыяльныя дыпломы "За артызм" прысуджаны вакальнай групе ўзорнага ансамбля народнай музыкі "Танок", дуэту "Усмешка" (Завертнеў Назар, баян, Герасіменка Крысціна, домра, Бабруйск), Аб'едавай Ганне, "За віртуознасць выканання" – Курловічу Мікіту, "За выразнае выкананне песні беларускага аўтара" – Ламака Ангеліне, "За выканальніцкую выразнасць" – Рыбенкавай Вікторыі, "За пранікнёнасць выканання" – Булатаўскай Анастасіі.
Спецпрыз "За творчы пошук" прынята рашэнне ўручыць Тэрзі Марыі, "За творчую індывідуальнасць" – Абдэкальдар Марыям, Кебікавай Наталлі, Крнета Меланіі, Селіцкай Ксеніі, Цітовай Алене, "За творчую харызму і выканальніцкае майстэрства" – Мазалю Нікану, "За творчую харызму" – Цітовіч Ганне, "За пачуццё стылю" – Сідаравай Юліі, "За яркі сцэнічны вобраз" – фольк-медыя групе "Сонейка", Альхафес Марыі, Мармыш Яне, Філіповіч Уладзе, Фургал Ніколь.