Вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі. Пастанова Міністэрства адукацыі ад 14 сакавіка 2016 года №13 "Аб тэрмінах правядзення ў 2016 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені" апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі. Пастанова Міністэрства адукацыі ад 14 сакавіка 2016 года №13 "Аб тэрмінах правядзення ў 2016 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені" апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

З мэтай больш поўнага задавальнення патрэб абітурыентаў прадугледжана развядзенне па тэрмінах прыёму за кошт сродкаў бюджэту (больш раннія часавыя рамкі) і прыёму на платнай аснове (больш познія часавыя рамкі). Прадугледжана задавальненне інтарэсаў абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе на спецыяльнасці, што патрабуюць спецыяльнага прафесійнага адбору (творчыя, сілавыя). Для іх устаноўлены больш раннія часавыя рамкі прыёмнай кампаніі. Рэгламентаваны часавыя рамкі арганізацыі прыёму на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, паступленне на якія магчыма толькі пасля завяршэння сельскагаспадарчых работ.

У параўнанні з 2015 годам скарочаны на 1 дзень тэрміны прыёму дакументаў на бюджэт - з 8 па 14 ліпеня (у 2015 годзе прыём дакументаў на бюджэт завяршаўся 15 ліпеня). З 15 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі (па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі). Усе ўступныя выпрабаванні арганізаваны толькі ў адну сесію, як для асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове.

Рэгламентаваны тэрміны прыёму дакументаў, правядзення сумоўя і залічэння на вакантныя месцы на бюджэт і на платнай аснове грамадзян Луганскай і Данецкай абласцей Украіны (у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 30 жніўня 2014 года №420).

У выпадку правядзення ВНУ дадатковага набору прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы пройдзе з 26 па 28 ліпеня. Грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей будуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя вакантныя месцы ў дадатковым наборы адначасова з грамадзянамі Беларусі.