Пераможцам першай часткі чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе стаў барысаўскі БАТЭ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцам першай часткі чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе стаў барысаўскі БАТЭ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным туры рэгулярнага сезона ў Віцебску барысаўчане атрымалі 4 вікторыі, набраўшы ў выніку 36 ачкоў. Услед за імі ў турнірнай табліцы размясціліся "Вітоблспорт" - 28, "Гроднаабслспорт" - 27, брэсцкая "Лагуна-Кікерс" - 23, АК "Дзяржынскі" - 21, слуцкі "Форсаж" - 15, мазырскі "М-Сіці" - 9, "Кіраўск-ДЮСШ" - 6. Па выніках першага этапу спаборніцтваў лепшым бамбардзірам стаў Анатоль Рабко ("Вітоблспорт"), які забіў 22 галы.

Такім чынам, 8-9 ліпеня ў Кіраўску ў матчах 1/4 фіналу згуляюць:

БАТЭ - "Кіраўск-ДЮСШ",

"Вітоблспорт" - "М-Сіці",

"Гроднаабслспорт" - "Форсаж",

"Лагуна-Кікерс" - АК "Дзяржынскі".

Другая частка плэй-оф, пасля якой вызначацца прызёры 10-га нацыянальнага першынства па пляжным футболе пройдзе 15-16 ліпеня ў Віцебску.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)