10 студзеня, Глыбокае /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Аптымізацыя органаў пракуратуры будзе праводзіцца зыходзячы з інтарэсаў грамадзян, падкрэсліў на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат" генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У 2013 годзе ў органах пракуратуры пройдзе аптымізацыя дзейнасці пракуратуры і яе кадравага складу. У прыватнасці, раённыя пракуратуры ў абласных цэнтрах будуць аб'яднаны ў адну - гарадскую пракуратуру. У першую чаргу гэта тычыцца Гродна і Віцебска. Аналагічныя пераўтварэнні з аб'яднаннем гарадскіх і раённых пракуратур прадугледжваецца правесці ў Полацку, Оршы, Пінску, Баранавічах. "Усё гэта будзе зроблена, перш за ўсё, для зручнасці простых грамадзян і ніякім чынам не адзаначаецца на якасці работы органаў пракуратуры", - падкрэсліў Аляксандр Канюк. Як адзначыў генпракурор, 2012-2013 гады характарызуюцца актыўным этапам судова-прававой рэформы. У сувязі з гэтым перад пракуратурай ставяцца іншыя прыярытэты. "Неабходна фарміраваць грамадскую думку аб тым, што пракуратура не каральны орган. Мы сыходзім ад гэтых функцый. У цяперашні час большы акцэнт робіцца на дапамогу ў вырашэнні гаспадарча-прававых пытанняў. Мы ўсё больш і больш будзем займацца эканомікай", - сказаў генпракурор. Разам з тым пракуратура не сыходзіць ад агульнага нагляду за выкананнем законнасці. "Аднак гэтая дзейнасць павінна насіць праверачны характар, але ні ў якім выпадку не перашкаджаць працаваць людзям", - падкрэсліў Аляксандр Канюк.

БЕЛТА