9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аптымізм беларусаў сведчыць аб сацыяльнай стабільнасці ў краіне, адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА прадстаўніца выдавецкага дома "Пеціт" (Рыга, Латвія) Людміла Веверэ - удзельніца V Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Беларусь - партнёрства ў імя будучыні".
Людміла Веверэ, якая наведвае беларускую сталіцу не першы раз, лічыць, што з кожным годам горад змяняецца, пераўтвараецца. Заваёўвае яе і беларускі аптымізм. "Мне вельмі падабаюцца беларусы - добразычлівыя і пазітыўна настроеныя людзі. Гэта сведчыць аб сацыяльнай стабільнасці ў краіне", - сказала журналістка.
Госця з Латвіі адзначыла, што прыемна здзіўлена тым, як паспяхова развіваецца Беларусь ва ўмовах сучасных няпростых умоў. "Вашы прадпрыемствы працуюць, знаходзяць рынкі збыту для сваёй прадукцыі. Бо ў крызіс вельмі важна ўмець знаходзіць дзелавых партнёраў, супрацоўніцтва з якімі з'яўляецца залогам устойлівага развіцця прадпрыемства", - сказала Людміла Веверэ.
Пяты Беларускі міжнародны медыяфорум "Беларусь - партнёрства ў імя будучыні" праходзіць 8-11 чэрвеня ў Мінску. Удзел у ім прымаюць каля 100 замежных журналістаў з 18 краін.-0-
БЕЛТА
Аптымізм беларусаў сведчыць пра сацыяльную стабільнасць – латвійская журналістка
9.6.20100 праглядаў