Апублікавана Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі. Дакумент у поўнай версіі даступны на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Канцэпцыя ўяўляе сабой сістэму афіцыйных поглядаў на сутнасць і змест забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў інфармацыйнай сферы, вызначае стратэгічныя задачы і прыярытэты ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.
Дакумент забяспечвае комплексны падыход да праблемы інфармацыйнай бяспекі, стварае метадалагічную аснову для ўдасканалення дзейнасці па яе ўмацаванні, служыць падставай для фарміравання дзяржаўнай палітыкі, выпрацоўкі мер па ўдасканаленні сістэмы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, канструктыўнага ўзаемадзеяння, кансалідацыі намаганняў і павышэння эфектыўнасці абароны нацыянальных інтарэсаў у інфармацыйнай сферы.
Канцэпцыя грунтуецца на Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі і зыходзіць з геапалітычных інтарэсаў Беларусі, яе месца і ролі ў сучасным свеце.
Як адзначаецца ў дакуменце, на цяперашнім этапе сусветнага развіцця інфармацыйная сфера набывае ключавое значэнне для сучаснага чалавека, грамадства, дзяржавы і аказвае усеабдымнае ўздзеянне на эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца ў краінах і рэгіёнах.
Інфармацыйнае грамадства, якое фарміруецца ў глабальным маштабе, уяўляе сабой новы этап развіцця цывілізацыі з перавагай ведаў і інфармацыі, уздзеяннем інфармацыйных тэхналогій на ўсе сферы чалавечай дзейнасці. Кардынальна павышаецца роля інфармацыйных тэхналогій у рэалізацыі правоў і свабод грамадзян.
Разам з тым трансфармацыя соцыуму ў інфармацыйнае грамадства спараджае новыя рызыкі, выклікі і пагрозы, якія наўпрост закранаюць пытанні забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку абароненасць інфармацыйнай прасторы, інфармацыйнай інфраструктуры, інфармацыйных сістэм і рэсурсаў.
"Фарміраванне ў Рэспубліцы Беларусь інфармацыйнага грамадства, якое забяспечвае даступнасць інфармацыі, распаўсюджванне і выкарыстанне ведаў для паступальнага і прагрэсіўнага развіцця, разглядаецца як нацыянальны прыярытэт і агульнадзяржаўная задача", - падкрэсліваецца ў дакуменце.