Сёння ў краіне прагназуецца спякотнае надвор'е, тэмпература паветра складзе ад +26°С да +32°С. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, чакаюцца парывы ветру да 15 - 20 м/с.
Сёння ў краіне прагназуецца спякотнае надвор'е, тэмпература паветра складзе ад +26°С да +32°С. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, чакаюцца парывы ветру да 15 - 20 м/с.
У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам менш часу праводзіць за рулём і кантраляваць сваё самаадчуванне. Метэазалежным і людзям, якія пакутуюць сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, лепш адмовіцца ад паездак, а пры немагчымасці - узяць з сабой неабходныя лекі. Піце шмат вады, пры наяўнасці ў аўто кандыцыянера карыстайцеся ім, а пры першых прыкметах недамагання або сонлівасці - спыніцеся за межамі дарогі ў цені, умыйцеся прахалоднай вадой і адпачніце. _
Не забывайце, што падчас дажджу значна пагаршаецца каэфіцыент счаплення колаў з дарогай, што можа прывесці да павелічэння тармазнога шляху і страты кіравальнасці. Пры ападках неабходна знізіць хуткасць і трымаць дыстанцыю, уключыць блізкае святло фар або габарытныя агні. Не варта з'язджаць на абочыну без цвёрдага пакрыцця. Таксама трэба прасачыць, каб усе, хто сядзіць у аўтамабілі, былі прышпілены рамянямі бяспекі, а дзеці да 12 гадоў знаходзіліся ў спецыяльных утрымліваючых прыладах.
Паркуйце транспартны сродак у цені і ні ў якім разе не пакідайце ў замкнёнай машыне, нават на кароткі час, дзяцей, пажылых людзей і жывёл!
Міліцыянты арыентаваны на аказанне дапамогі грамадзянам.