У чацвер, 26 верасня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
У чацвер, 26 верасня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў сувязі з узмацненнем ветру парывамі да 15-20 м/с. Такія ўмовы надвор'я могуць ускладніць дарожную абстаноўку.
Кіроўцам неабходна вытрымліваць бяспечную хуткасць руху ў адпаведнасці з канкрэтнай сітуацыяй, выбіраць стрыманы і акуратны стыль кіравання, пазбягаць рэзкіх разгонаў і тармажэнняў, лішніх манеўраў, плаўна працаваць рулем і педалямі.
Асаблівую асцярожнасць трэба выконваць пры праездзе участкаў, дзе можа дзьмуць вецер. Руль варта трымаць дзвюма рукамі, быць гатовымі да раптоўных парываў бакавога ветру. Не рэкамендуецца паркавацца пад дрэвамі, паблізу ліній электраперадач, слаба замацаваных канструкцый з высокай паруснасцю.
На легкавым аўто старайцеся аб'язджаць затопленыя ўчасткі. Пры немагчымасці аб'езду плаўна перабудуйцеся ў крайні правы шэраг або з'едзьце на абочыну і спыніцеся, уключыце аварыйную светлавую сігналізацыю.
Пешаходам пры пераходзе праезнай часткі важна глядзець па баках і быць прадказальнымі для іншых удзельнікаў руху. Ва ўмовах пагаршэння бачнасці трэба выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы, надзяваць яркую вопратку.
У непагадзь адмоўцеся ад перамяшчэння на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці!