Па рэспубліцы ўсталявалася спякотнае надвор'е, сёння ў паўднёвых рэгіёнах паветра прагрэецца да 33°С. Да канца тыдня пахаладанне не прагназуецца.

  Па рэспубліцы ўсталявалася спякотнае надвор'е, сёння ў паўднёвых рэгіёнах паветра прагрэецца да 33°С. Да канца тыдня пахаладанне не прагназуецца.

  Высокая тэмпература паветра і перапады атмасфернага ціску павялічваюць рызыку ператамлення і страты канцэнтрацыі, што можа прывесці да здзяйснення ДТЗ.

  У такіх умовах надвор'я ўсім удзельнікам дарожнага руху важна пастаянна кантраляваць сваё самаадчуванне. Неабходна піць шмат вады, у пікавыя гадзіны (з 12 да 16) менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі. Метэазалежным і тым, хто пакутуе на сардэчна-сасудзістыя захворванні, лепш адмовіцца ад паездак без крайняй неабходнасці, а пры немагчымасці - браць з сабой неабходныя лекі.

  Пры першых прыкметах недамагання або сонлівасці спыніцеся за межамі дарогі ў цені, адпачніце, умыйцеся прахалоднай вадой.

  Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей адных у аўтамабілі, а таксама жывёл. Пад пякучым сонцам салон награваецца з такой інтэнсіўнасцю, што тэмпература, небяспечная для жыцця, будзе дасягнута праз 15-20 хвілін

  Дзяржаўтаінспекцыя арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў складаную сітуацыю.