Цяпер у некаторых рэгіёнах краіны ўтварыўся шчыльны туман. Месцамі бачнасць не перавышае 100 метраў, што можа моцна ўскладніць дарожную абстаноўку.

Пры руху ў тумане знізіце хуткасць, павялічце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, уключыце блізкае святло і процітуманныя фары, не карыстайцеся далёкім святлом, каб пазбегнуць самаслепнасці. Рухайцеся, прытрымліваючыся правага боку. Арыентуйцеся па дарожнай разметцы, будынках, апоравых ліній электраперадач, прыдарожных дрэвах. Калі немагчыма працягваць рух, уключыце аварыйную светлавую сігналізацыю, плаўна знізіце хуткасць да мінімальнай і пакіньце праезную частку.

Сачыце за спраўнасцю знешніх светлавых прыбораў, шчотак шклоачышчальніка, сістэмы абдуву і ацяплення салона.

Не забывайце, што ў прадуваемых месцах на мокрым асфальце нават пры тэмпературы каля нуля можа ўтварыцца галалёдзіца.

Пешаходам варта насіць яркую вопратку павышанай бачнасці, а ў цёмны час сутак - абавязкова карыстацца святлоадбівальнымі элементамі. Парады па іх правільным ужыванні глядзіце тут