14 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня падпісаў указ №300 аб узнагароджанні шматдзетных маці ордэнам Маці. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей гэтай узнагароды ўдастоены 13 жанчын з Віцебскай і Гродзенскай абласцей.
У прыватнасці, ордэнам узнагароджаны дамаседка Марына Юхневіч з Пастаў, брыгадзір камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Верхнядзвінскі" Валянціна Урбан, работніца дзіцячага сада-ясляў №3 Навагрудка Марына Шабаліна.-0-
БЕЛТА
Ордэнам Маці ўзнагароджаны 13 жанчын з Віцебскай і Гродзенскай абласцей
14.6.20100 праглядаў