30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 ліпеня падпісаў указ №395 "Аб узнагароджанні шматдзетных маці ордэнам Маці", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Узнагароджаны 18 прадстаўніц Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны санітарка Багушэўскай раённай бальніцы ўстановы аховы здароўя "Сенненская цэнтральная раённая бальніца" Таццяна Логінава, хатняя гаспадыня вёскі Пальмінка Гарадоцкага раёна Пелагея Дароніна, хатняя гаспадыня Цэнтральнага раёна Гомеля Алена Камарова, аператар аўтамата па вытворчасці паўфабрыкатаў ААТ "Агракамбінат "Паўднёвы" Гомеля Ганна Прыходзька, работніца дзяржаўнай установы адукацыі "Дварэцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа Дзятлаўскага раёна" Аксана Радзюк, прыёмная маці аддзела адукацыі Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Смаленская і іншыя.-0-
БЕЛТА
Ордэнам Маці ўзнагароджаны 18 шматдзетных маці з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей
30.7.20100 праглядаў