Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 505 аб узнагароджанні ордэнам Маці, у адпаведнасці з якім узнагароджаны 49 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 505 аб узнагароджанні ордэнам Маці, у адпаведнасці з якім узнагароджаны 49 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У прыватнасці, работніцы прадпрыемстваў прамысловай, аграпрамысловай сфер, будаўнічай галіны, арганізацый спажывецкай кааперацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных – старшая медыцынская сястра Новазаранскай бальніцы сястрынскага догляду установы аховы здароўя "Навалукомльская цэнтральная раённая бальніца" Таццяна Зайцава, хатняя гаспадыня з Шаркаўшчыны Вера Ліпская, прадавец Сенненскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Алеся Уладзімерава, работніца Бераставіцкага раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Адамовіч, хатняя гаспадыня з Ваўкавыска Ганна Грышчук, жывёлавод саўгаса "Лідскі" Таццяна Драбко.

Ордэна Маці таксама ўдастоены санітарка акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Быхаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Кацярына Ганжа, сацыяльны работнік Бялыніцкага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лідзія Ткачэнка, памочнік выхавальніка ясляў-сада ў вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна Ірына Цімафеева.

Крыніца: belta.by