Ордэнам Маці ў Беларусі ўзнагароджаны 8 619 жанчын, якія нарадзілі і годна выхавалі пяцёра і больш дзяцей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.

Сёлета гэтай узнагароды ўдастоены 93 жанчыны з розных рэгіёнаў Беларусі.
Гэты высокі знак матчынай доблесці заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. З 2006 года шматдзетным маці, узнагароджаным ордэнам Маці, ажыццяўляецца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (з лютага бягучага года БПМ складае Br180,10). Выплаты ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, у рэгіёнах Беларусі рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устаноўлены розныя дадатковыя формы заахвочвання для ўзнагароджаных гэтым ордэнам.
З верасня 2012 года жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяцёра і больш дзяцей і ўзнагароджаны адной з такіх дзяржаўных узнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь, як ордэн Маці, медаль "Медаль мацярынства", ордэн "Мацярынская слава", ордэн "Маці-гераіня", устанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.