23 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Арганізацыя выбараў у Беларусі можа служыць прыкладам для правядзення выбарчых кампаній у Францыі. Такую думку ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў дэпутат парламента Францыі, кіраўнік групы дружбы "Францыя-Беларусь" у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале, незалежны міжнародны назіральнік Бернар Се. У Віцебску ён наведаў выбарчыя ўчасткі №15, 16, 17.
На думку назіральніка, высокі паказчык яўкі выбаршчыкаў сведчыць аб добрай арганізацыі выбараў. Пазітыўны настрой ствараюць выступленні самадзейных артыстаў. "Выдатная арганізацыя выбараў, якія для выбаршчыкаў з'яўляюцца святам. Аб падобным вопыце я абавязкова раскажу ў Францыі", - адзначыў ён.
На адным з участкаў незалежны назіральнік сустрэўся з калегамі з місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ( БДІПЧ АБСЕ). Бернар Се са шкадаваннем заўважыў, што яны не выказалі ў гутарцы з ім свайго ўражання ад ходу галасавання, спаслаўшыся на тое, што ўсе высновы будуць зроблены пасля выбараў. "Аб выбарах у Беларусі я буду судзіць па ўласных уражаннях. Парушэнняў выбарчага кодэкса я не зафіксаваў. Канстатую, што ніякага ціску на выбаршчыкаў не аказваецца. Ім прадастаўлена поўная свабода выбару. Гэта прыклад дэмакратыі. Беларусь заваявала сваё права рабіць самастойны палітычны выбар", - падкрэсліў ён.-0-
БЕЛТА
Арганізацыя выбараў у Беларусі можа служыць прыкладам для правядзення выбарчых кампаній у Францыі - Бернар Се
23.9.20120 праглядаў