20 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Орша 23 красавіка сустрэне ўдзельнікаў міжнароднага аўтапрабегу "Дарогамі Перамогі!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы Аршанскага гарвыканкама.
Міжнародны аўтапрабег "Дарогамі Перамогі!", прысвечаны 67-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў 3 красавіка ў Севастопалі (Украіна). Яго ўдзельнікаў будуць прымаць 21 красавіка ў Брэсце, затым - Мінску і Магілёве, а 23 красавіка сустрэнуць у Оршы - апошнім горадзе на маршруце праз Беларусь. Мерапрыемства пачнецца а 19.00 ля мемарыяльнага комплексу "Кацюша".
Пяць машын, якія ўдзельнічаюць у аўтапрабегу, у суправаджэнні прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, ветэранаў, школьнікаў і навучэнскай моладзі, а таксама гараджан, якія пажадалі прыняць удзел у акцыі, праследуюць па вуліцах Магілёўскай, Леніна і Міра. Школьнікі пранясуць копію сцяга Перамогі памерам 200 кв.м, а затым ля канечнага пункта шэсця - памятнага знака Воінам-вызваліцелям - адбудзецца мітынг, дзе ўсе сабраўшыяся аддадуць даніну памяці загінулым абаронцам Айчыны.
Па завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі аўтапрабегу адправяцца далей - у Смаленск, а затым іх шлях пройдзе па іншых гарадах Расіі. 8 мая яны плануюць прыбыць у Маскву, каб на наступны дзень прыняць удзел у парадзе Перамогі ў сталіцы.-0-
БЕЛТА
Орша 23 красавіка сустрэне ўдзельнікаў міжнароднага аўтапрабегу "Дарогамі Перамогі!"
20.4.20120 праглядаў