Завод "Легмаш" (Орша) да 2021 года мае намер перадаць у камунальную ўласнасць каля 8 га неефектыўна выкарыстоўваемых плошчаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Сяргей Колас.

Завод "Легмаш" (Орша) да 2021 года мае намер перадаць у камунальную ўласнасць каля 8 га неефектыўна выкарыстоўваемых плошчаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Сяргей Колас.

На прадпрыемстве распрацавана праграма мерапрыемстваў па зніжэнні затрат, адзін з пунктаў якой звязаны з эфектыўным выкарыстаннем вытворчых плошчаў завода. З гэтай мэтай прынята рашэнне знесці ўсе аварыйныя будынкі і збудаванні, а невыкарыстоўваемыя ўвесці ў гаспадарчы абарот шляхам продажу з аўкцыёну. Вызваленыя зямельныя ўчасткі, а гэта амаль 8 га, паэтапна на працягу 2018-2020 гадоў будуць перадавацца ў камунальную ўласнасць горада.

У выніку прадпрыемства штогод зможа эканоміць каля Br207 тыс., якія затрачваюцца на выплату падаткаў (зямельнага і на нерухомасць), амартызацыю і ўтрыманне неефектыўна выкарыстоўваемых пабудоў. Вызваленыя сродкі плануецца ўкласці ў развіццё перспектыўных напрамкаў вытворчасці.

Завод "Легмаш" уваходзіць у склад холдынгу "Беларуская металургічная кампанія", спецыялізуецца на вытворчасці водаахаладжальных элементаў, металаканструкцый, дэталей і абсталявання для металургіі. Таксама выпускае сталёвую і чыгунную адліўку. За студзень-сакавік 2018 года рэнтабельнасць продажаў прадпрыемства склала 5,2%. Колькасць працаўнікоў - 532 чалавекі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)