8 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аршанскі хлебазавод накіраваў у асноўны капітал за студзень-кастрычнік Br1,3 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Правядзенне рэканструкцыі кандытарскага цэха стала асноўным праектам гэтага года для Аршанскага хлебазавода. Усе рамонтныя работы ў цалкам абноўленым памяшканні праведзены, на завяршальнай стадыі знаходзіцца наладка новага тэхналагічнага абсталявання - цестамесільных, крэмаўзбівальных апаратаў, подовай печы, мукадозатараў і іншых машын. Хоць вытворчая магутнасць цэха складзе каля 1 т кандытарскіх вырабаў у месяц, што адпавядае раней выпускаемаму аб'ёму прадукцыі, але з'явілася магчымасць пашырыць асартымент. "Асноўнай мэтай рэалізацыі праекта з'яўлялася павышэнне якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, паляпшэнне ўмоў працы", - адзначылі спецыялісты.
Запуск мадэрнізаванага цэха намечаны на канец лістапада, на поўную магутнасць яго плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў пачатку 2012 года.
За студзень-кастрычнік прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br23,8 млрд., або 141,9% да аналагічнага ўзроўню 2010-га. Рэнтабельнасць рэалізацыі - 7,7%. Прадукцыйнасць працы за мінулы год вырасла на 39,8%, экспарт - на 58% да $131 тыс. Пастаўкі ажыццяўляліся ў Расію. Паказчык па энергазберажэнні за дзевяць месяцаў склаў мінус 8,6%. Інвестыцыі ў асноўны капітал па выніках года чакаюцца на ўзроўні Br1,4 млрд. У 2012 годзе не меншы аб'ём сродкаў на тэхпераўзбраенне плануецца накіраваць аналагічны аб'ём сродкаў.
Прадпрыемства заснавана ў 1935 годзе. З'яўляецца філіялам РВУП "Віцебскхлебпрам". -0-
БЕЛТА
Аршанскі хлебазавод накіраваў у асноўны капітал за студзень-кастрычнік Br1,3 млрд.
8.11.20110 праглядаў