З мінулага года ў Віцебскай вобласці ўсе службы хуткай меддапамогі аб'ядноўваюць у адзіную сістэму кіравання. Так, з ліпеня 2021-га пачаў працу Віцебскі абласны міжраённы цэнтр ХМД. Паэтапна ў яго склад увайшлі аддзяленні Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Лёзненскага, Сенненскага, Шумілінскага і Віцебскага раёнаў. А з 1 ліпеня гэтага года пачаў функцыянаваць міжраённы цэнтр хуткай дапамогі ў Оршы, у яго складзе – 4 прылеглыя раёны: Дубровенскі, Аршанскі, Талачынскі і Чашніцкі.
Са святам, а менавіта так можна назваць сённяшняе мерапрыемства, усіх павіншаваў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч:
– Гэта падзея не толькі для Оршы, а для ўсіх у цэлым - паказчык таго, што служба хуткай медыцынскай дапамогі была, ёсць і застанецца адным з асноўных элементаў у сістэме аховы здароўя. На постсавецкай прасторы мы ў пэўнай ступені захавалі найбольш важныя дасягненні савецкай медыцыны і «хуткай дапамогі». Яна засталася дзяржаўнай, шырокай, не толькі аказвае неадкладную, экстранную медыцынскую дапамогу, але і з'яўляецца звязуючым звяном, у тым ліку для сельскай мясцовасці. Важна, што сёння мы разглядаем мадэль не толькі і не столькі абсталявання, што, безумоўна, таксама вельмі важна, але і цэнтралізацыі. Калі з аднаго працоўнага месца можна кіраваць некалькімі раёнамі, гэта паляпшае аператыўнасць, мінімізуе розніцу паміж горадам і аддаленымі медпунктамі. У Беларусі 860 брыгад "хуткай дапамогі", і тое, што мы сёння ўбачылі на прыкладзе Оршы – гэта запланаваны рух наперад, развіццё мабільнай медыцыны.
ЛІЧБА
У паўночным рэгіёне працуюць 116 брыгад і 137 машын хуткай меддапамогі. У Аршанскім міжраённым цэнтры – 20 брыгад і 25 машын. Аўтапарк службы вобласці паэтапна абнаўляецца. За апошні год яго папоўнілі 26 машын, аснашчаных усім неабходным для дыягностыкі і аказання экстраннай меддапамогі да этапу шпіталізацыі: апаратамі ШВЛ і ЭКГ, дэфібрылятарамі і г.д.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by