Работнікі МНС паводле роду сваёй дзейнасці сутыкаюцца з разнастайнымі няшчаснымі выпадкамі і ведаюць, што існуюць так званыя сезонныя рызыкі, калі ад пары года залежыць від магчымай небяспекі.
Да прыкладу, напачатку зімы гэта яшчэ не акрэплы лёд на вадаёмах. Да своеасаблівых сезонных рызык можна аднесці і школьныя канікулы, калі ў дзяцей з'яўляецца шмат вольнага часу, яны часцей знаходзяцца на вуліцы і застаюцца дома без нагляду дарослых. У гэты перыяд могуць павялічвацца выпадкі дзіцячага траўматызму. Каб з вамі і вашымі блізкімі не здарылася бяда, выконвайце шэраг нескладаных правіл бяспекі.
Дарослыя! Папярэдзьце дзяцей, што:
– неабходна ведаць і прытрымлівацца правіла пажарнай бяспекі;
– нельга сыходзіць далёка ад дома, у лес і на вадаёмы;
– нельга гуляць паблізу чыгункі або праезнай часткі, а таксама хадзіць на пустыры, закінутыя будынкі, звалкі;
– не варта гладзіць і тым больш дражніць бяздомных жывёл;
– непажадана размаўляць з незнаёмымі людзьмі.
Вельмі распаўсюджаны дзіцячы бытавы траўматызм, прычынай якога ў большасці выпадкаў становіцца неўважлівасць бацькоў. Татам і мамам неабходна вучыць дзіця самастойна вызначаць ступень небяспекі. Пастаянна расказвайце дзецям, што запалкамі і прасам можна апёкся, нажом — парэзацца, а кіпенем — абварыцца і г.п. Вельмі важна для дарослых – самім правільна паводзіць сябе ва ўсіх сітуацыях, дэманструючы тым самым станоўчы прыклад. Абавязкова нагадвайце пра тэлефоны экстранных службаў. Трапіўшы ў складаную сітуацыю, дзіця будзе арыентавана работнікам службы выратавання аб далейшых правільных дзеяннях.
Запомніце! Тэлефоны службы выратавання «101» і «112».