16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падстаў для павышэння цэн у беларускіх ВНУ пакуль што няма. Такое меркаванне выказаў сёння падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
"Асноўны фактар, які б вызначаў магчымасць змены цэн на адукацыйныя паслугі, - гэта змяненне стаўкі першага разраду, якое цягне за сабой змяненне расходаў на аплату працы выкладчыкаў ВНУ. Такіх планаў пакуль што няма, а значыць, і падстаў для змяненняў памераў аплаты няма", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым міністр не выключыў, што калі будуць расці цэны на тавары і паслугі, а, галоўнае, стаўка першага разраду, то, магчыма, будуць расці цэны і на адукацыйныя паслугі.-0-
БЕЛТА
Падстаў для павышэння цэн у беларускіх ВНУ няма - С.Маскевіч
17.5.20110 праглядаў