16 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Асноўная экспертыза па пажары ў Расонскай школе будзе гатова ў чэрвені. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
"На сённяшні дзень па гэтай крымінальнай справе абвінавачванні яшчэ нікому не прад'яўляліся. Апытана больш за 40 сведкаў, прызначана больш за 30 экспертыз. Самая прынцыпова важная для нас комплексная пажарна-тэхнічная экспертыза яшчэ не скончана. Таму казаць аб прычынах пажару пакуль заўчасна", - сказаў Уладзімір Шалухін. Ён таксама канстатаваў, што падчас пажару былі дапушчаны парушэнні дзеючага заканадаўства ў частцы правілаў эвакуацыі, месца складання другаснай сыравіны. "Усяму гэтаму цяпер даецца ацэнка", - заключыў начальнік упраўлення.
Крымінальная справа па ч.2 арт.304 КК "Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі" была ўзбуджана УСК па Віцебскай вобласці 7 сакавіка па факце пажару ў памяшканні Расонскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ім.Машэрава з-за ўзгарання другаснай сыравіны, якая знаходзілася там. У выніку здарэння цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі восем навучэнцаў гэтай установы адукацыі.-0-
БЕЛТА
Асноўная экспертыза па пажары ў Россонскай школе будзе гатова ў чэрвені
16.5.20120 праглядаў