Мотатранспарт лічыцца адным з самых небяспечных відаў транспартных сродкаў. Ён можа развіваць даволі высокую хуткасць, а вось абарона ў кіроўцы і пасажыраў мінімальная.
У адрозненне ад кіроўцаў аўтамабіляў, мотацыклісты з'яўляюцца найбольш уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Нават у выпадку невялікага ДТЗ на невялікай хуткасці яны могуць атрымаць сур'ёзныя траўмы.
Найбольш вострай праблемай з'яўляецца кіраванне мотатэхнікай непаўналетнімі. Часта яны не маюць права кіравання падобнымі транспартнымі сродкамі, не валодаюць неабходнымі навыкамі кіравання і ведамі Правілаў дарожнага руху, што часта прыводзіць да трагедый.
У перыяд мотасезона супрацоўнікі міліцыі нададуць асаблівую ўвагу кіроўцам двухколавых транспартных сродкаў.
Кіроўцы, кіруючы мотатранспартам, вы нясеце адказнасць не толькі за сваё жыццё, але і за захаванасць здароўя навакольных. Беражыце сябе і тых, хто знаходзіцца побач!