З мэтай спынення грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху ў выхадныя дні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць адпрацоўку населеных пунктаў і аўтадарог.

Асаблівы акцэнт будзе зроблены на выяўленні нецвярозых і "без правоў", спыненні парушэнняў хуткасных абмежаванняў, правілаў манеўравання і абгону, а таксама кантролі за выкарыстаннем кіроўцамі і пасажырамі рамянёў бяспекі і моташлемаў, дзіцячых утрымліваючых прылад.

Павышаная ўвага - аўтадарогам "Мінск-Віцебск", "Мінск-Калачы-Мядзел", "Браслаў-Паставы-Мядзел", "Мінск-Маладзечна-Мядзел" і "Полацк-Міёры-Браслаў".

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць надзвычай уважлівымі, правільна выбіраць бяспечную хуткасць і вытрымліваць дыстанцыю да іншых транспартных сродкаў. Пешаходам, у тым ліку на сродках персанальнай мабільнасці, варта рухацца па веласіпедных і пешаходных дарожках, тратуарах, а пры іх адсутнасці - па абочыне.

Калі вам стала вядома, што транспартным сродкам кіруе нецвярозы кіроўца, а таксама ўбачылі на праезнай частцы нецвярозага пешахода ці іншага ўдзельніка дарожнага руху - неадкладна паведаміце пра гэта па тэлефоне 102.