23 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Перапахаванне астанкаў больш як 70 байцоў Чырвонай Арміі пройдзе сёння ў Віцебскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА камандзір роты 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Іван Цецюшкін.
Тамaўральная цырымонія адбудзецца на могілках у вёсцы Копці ля мемарыяла імя Ленінскага камсамола з удзелам прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, духавенства, членаў ветэранскіх і моладзевых арганізацый, грамадскасці і юных пакаленняў. Сем галоў апусцяць у адну з брацкіх магіл. Памяць загінулых прысутныя ўшануюць хвілінай маўчання.
Астанкі байцоў, знойдзеныя ўдзельнікамі міжнароднай вахты памяці краін Садружнасці-2011 падчас пошукавых работ на тэрыторыі Шапечынскага і Кастрычніцкага сельскіх Саветаў Віцебскага раёна, былі папярэдне ідэнтыфікаваны па фрагментах адзення і асабістых рэчах загінулых (місках, лыжках з ініцыяламі, медальёне і інш.). Пры гэтым у Шапечынскім сельсавеце пошукавікі выявілі іх выпадкова пры абясшкоджванні выбухованебяспечных прадметаў.
Цырымонія ўрачыстага перапахавання закрывае дзесяцідзённую вахту памяці краін Садружнасці-2011, у якой бралі ўдзел 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны Беларусі і актывісты пошукавага руху з Беларусі і Расіі. Работы былі арганізаваны ў Віцебскім раёне, бо ў гады вайны з восені 1943 года па лета 1944-га ў баях за вызваленне Віцебска тут загінула звыш 42 тыс. савецкіх ваеннаслужачых.-0-
БЕЛТА
Астанкі больш за 70 байцоў Чырвонай Арміі перапахаваюць сёння ў Віцебскім раёне
23.9.20110 праглядаў