Спыненне і стаянка — пад аўтаматычным кантролем

11.12.20240 праглядаў

У зімовы перыяд, з улікам неабходнасці прыборкі і апрацоўкі дарог супрацьгалалёднымі матэрыяламі, павышаецца актуальнасць выканання правілаў прыпынку і стаянкі транспарту. Для кантролю за іх выкананнем па ўсёй краіне пачала працу сістэма фіксацыі падобных парушэнняў, якая функцыянуе ў межах рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

  Дзяржаўтаінспекцыяй вызначаны месцы, у якіх спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі ў аўтаматычным рэжыме вядзецца нагляд. Паступова колькасць такіх зон будзе павялічвацца з улікам участкаў, дзе прыпаркаваныя з парушэннем ПДД аўтамабілі ствараюць пагрозу бяспецы руху, аказваюць негатыўны ўплыў на прапускную здольнасць вуліц і дарог.

  Напамінаем: выкананне правілаў прыпынку і стаянкі дазваляе бесперашкодна прыбіраць і апрацоўваць праезную частку для забеспячэння бяспекі.