Кляшчы з'яўляюцца пераносчыкамі шэрагу захворванняў чалавека. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца Лайм-баррэліёз (Хвароба Лайма) і кляшчовы энцэфаліт.
На тэрыторыі Лепельскага раёна рэгіструецца захворванне на Лайм-баррэліёз, за 8 месяцаў 2025 года зарэгістравана 10 выпадкаў (той жа перыяд 2024 - 14 выпадкаў). Адбылося зніжэнне захворвання на 28,5%, але не варта забываць пра тое, што:
найбольш спрыяльнымі месцамі пражывання кляшчоў з'яўляюцца:
- змешаныя лясы з высокай травой;
- яры, зарослыя хмызняком;
- зараснікі іўнякоў на берагах вадаёмаў;
- старыя высечкі, прасекі;
- заляжанні валежніка.
для таго каб засцерагчы сябе ад укусу кляшчоў неабходна:
- насіць кашулі або футболкі з доўгімі рукавамі, з высокім каўняром і шчыльнымі манжэтамі;
- насіць штаны, якія трэба заправіць у шкарпэткі або абутак;
- абавязкова насіць галаўны ўбор;
- выбіраць адзенне светлых тонаў;
- выкарыстоўваць спецыяльныя хімічныя прэпараты (рэпеленты) перад паходам у лес;
- праводзіць сама- і ўзаемаагляды.
У выпадку выяўлення прысосаўшагася кляшча да скуры яго неабходна выдаліць, мэтазгодна гэта зрабіць у медыцынскай установе. Калі такой магчымасці няма, выдаліце кляшча самастойна.
Здымаць яго трэба вельмі асцярожна, каб не абарваць хабаток, які глыбока і моцна ўмацоўваецца ў перыяд прысмоктвання:
- захапіць кляшча пінцэтам або абгорнутымі чыстай марляй пальцамі як мага бліжэй да яго ротавага апарата і, трымаючы строга перпендыкулярна паверхні ўкусу, павярнуць цела кляшча вакол восі, а затым выцягнуць яго са скурных пакроваў;
- месца ўкусу прадэзінфікаваць любым прыдатным для гэтага сродкам (70% этылавы спірт, 5% раствор ёду);
- пасля выдалення кляшча неабходна старанна вымыць рукі з мылам.
Выдаленага кляшча трэба змясціць у чысты посуд (прабірка, флакон, слоік) на змочаную вадой вату або анучу.
У выпадку звароту па медыцынскую дапамогу ў першыя 72 гадзіны пасля ўкусу пацыенту, які не мае медыцынскіх проціпаказанняў да прыёму лекавых сродкаў, прызначаюць экстранную хіміёпрафілактыку.
Максімальны прафілактычны эфект дасягаецца толькі ў тым выпадку, калі экстранная прафілактыка пачата ў першыя 72 гадзіны.
Асобам, якія маюць медыцынскія проціпаказанні да прыёму лекавых сродкаў, медыцынскі работнік выдае накіраванне на лабараторнае даследаванне кляшча.
Пацыентам, якім прызначана экстранная хіміпрафілактыка кляшчавых інфекцый, накіраванне на лабараторнае даследаванне кляшча не выдаецца. У гэтым выпадку пацыенту тлумачыцца, што ён мае права самастойна звярнуцца ў мікрабіялагічную лабараторыю, якая праводзіць даследаванне пераносчыкаў, для правядзення даследавання кляшча на платнай аснове.
ДАследаванні кляшчоў на наяўнасць узбуджальнікаў кляшчавых інфекцый
|
Найменне ЦГЭ |
Рэжым працы |
Кантактны тэлефон |
Інфекцыі |
Кошт (руб) |
|
ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» па адрасе: г.Віцебск, вул.Жасткова, 25, каб. №102 |
панядзелак-пятніца – 8.30-16.00, абедзенны перапынак – 13.00-13.30 |
8-0212-37-21-19 8-0212-37-96-74 |
Кляшчавы энцэфаліт Лайм-баррэліёз Анаплазмоз Эрліхіёз |
43 |
|
ДУ «Аршанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па адрасе: г.Аршанскі, вул. Л. Талстога, 14, каб. №111 |
панядзелак-пятніца – 8.00-17.00, абедзенны перапынак – 13.00-13.30 |
8-0216-54-42-05 |
53,69 |
Жыхары раёна могуць звярнуцца ў ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», дзе спецыялісты растлумачаць парадак даследавання кляшчоў, аформяць неабходныя дакументы: дагавор зацверджанай формы, заключаны з Заяўнікам/Заказчыкам, акт прыёмкі-здачы паслуг і пацвярджэнне аплаты (даследаванні праводзяцца толькі па перадаплаце). Тэрмін аказання паслугі – на працягу 10 дзён з дня ажыццяўлення Заказчыкам перадаплаты.
У ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», дзе дадзеныя лабараторныя даследаванні не праводзяцца, пацыентам можа быць прапанавана некалькі варыянтаў на выбар:
1. Дастаўка кляшча самастойна ў ЦГЭ, які ажыццяўляе даследаванне кляшчоў;
2. ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» арганізуе дастаўку кляшча з пакетам суправаджальных дакументаў (падпісаныя Заяўнікам/Заказчыкам заява, акт прыёмкі-здачы і дагавор, чэк аб аплаце) па адрасе арганізацыі, якая будзе праводзіць даследаванне.
Аплату можна правесці ў любым аддзяленні Беларусбанка, РУП Белпошта і праз АРІП, код паслугі 9843.
|
Даследаванне ў лабараторыі Віцебскага абласнога ЦГЭіАПА |
Даследаванне ў лабараторыі Аршанскага занальнага ЦГЭ |
|
плацяжы АРІП → сацабслугоўванне, ахова здароўя → ахова здароўя → санітарна-прафілактычныя цэнтры → Віцебск → Віцебскі абласны ЦГЭіАПА → санітарна-гігіенічныя паслугі → ПРОЗВІШЧА → прызначэнне плацяжу «даследаванне кляшча» → сума |
плацяжы АРІП → сацабслугоўванне, ахова здароўя → ахова здароўя → санітарна-прафілактычныя цэнтры → Віцебская обл. → Аршанскі занальны ЦГЭ → санітарна-гігіенічныя паслугі → ПРОЗВІШЧА → прызначэнне плацяжу «даследаванне кляшча» → сума |
Пасля таго, як кляшч выняты, неабходна на працягу 3-х тыдняў сачыць за сваім самаадчуваннем, назіраць за месцам укусу, не выязджаць у рэгіёны, дзе не можа быць аказана дапамога ў выпадку захворвання.
Спецыфічнай пра
У нацыянальным календары прышчэпак вакцынацыі супраць клешчавага энцэфаліту за кошт бюджэтных сродкаў падлягаюць работнікі, а таксама студэнты (навучэнцы), якія выязджаюць у складзе арганізаваных груп у эндэмічныя тэрыторыі (краіны), чыя прафесійная дзейнасць звязана з выкананнем лесанарыхтоўчых (у тым ліку па расчыстцы і добраўпарадкаванні лесу), гідрамеліяратыўных, будаўнічых і іншых работ, пры якіх магчымы рызыка заражэння клешчавым вірусным энцэфалітам, у тым ліку на адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках з паказчыкам захворвання вышэй за 0,05 выпадку на 1000 насельніцтва. Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага, радавога складу і работнікі органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, занятыя ў правядзенні работ (нясенні службы) у лясістай мясцовасці.
Правядзенне прафілактычных прышчэпак супраць клешчавага энцэфаліту кантынгентам дзяцей і дарослых, якія не ўвайшлі ў пералік, ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў грамадзян.
Курс вакцынацыі можна праводзіць на працягу ўсяго года, але не пазней, чым за 2 тыдні да наведвання ачага клешчавага энцэфаліту. Для падтрымання імунітэту рэкамендуецца рабіць рэвакцынацыю праз год пасля завяршэння курса вакцынацыі. У далейшым рэвакцынацыю паўтараюць кожныя 3 гады.
Для экстраннай прафілактыкі, калі неабходна дасягнуць хуткага імуннага адказу (напрыклад, у выпадку пачатку курса вакцынацыі ў летні перыяд), інтэрвал паміж першай і другой дозамі можа быць скарочаны да 14 дзён.
Пры жаданні прышчапіцца звяртайцеся ў паліклініку УЗ «Лепельская ЦРБ» па адрасе: г. Лепель, вул. Гаспітальная, 2 тэлефон +375 2132 3-10-40, +375 2132 3-10-99
Не пакідайце ўкусы кляшча без увагі, маленькі кляшч, часам, можа прывесці да вельмі вялікай шкоды здароўю чалавека!
Урач-эпідэміёлаг Н.В. Паборцава