У інтэрнэце распаўсюджваюцца фэйкавыя аб'явы нібыта ад «Альфа-Банка» з прывабнымі лозунгамі, напрыклад: «Зарабі ўжо сёння! Інвестуй і змяні сваё жыццё». Для ўдзелу просяць указаць імя, прозвішча, тэлефон і email.

Гэтыя схемы не звязаны з «Альфа-Банкам». Іх мэта — скрасці вашыя асабістыя даныя і грошы.

Не пераходзьце па падазроных спасылках, не прадастаўляйце асабістую інфармацыю і правярайце даныя толькі на афіцыйных рэсурсах «Альфа-Банка».