У інтэрнэце рэкламуюць фэйкавую «паслугу» па вяртанні грошай, якія выманілі ашуканцы ў сваіх ахвяр.
Схема выглядае так:1. Рэклама ў сацсетках ці мэсэнджарах з абяцаннем «рэальнага вяртання сродкаў праз суд і банкі».
2. Пераход па спасылцы — міні-апытанне.
3. Просяць пазначыць персанальныя дадзеныя для сувязі: імя, тэлефон, мэсэнджары.
4. Далей — класічная схема: званкі, «юрысты», «банкаўскія спецыялісты», ціск, выманванне грошай ці доступу да рахункаў.
ГЭТА – АБМАН!
Такія «памочнікі» — гэта другая хваля ашуканцаў, якія зарабляюць на тых, каго ўжо падманулі.
Не пераходзьце па спасылках, не запаўчайце апытанні, не пакідайце кантакты.
Папярэдзьце блізкіх — асабліва тых, хто ўжо сутыкаўся з ашуканцамі.
Калі вам навязліва прапануюць «вярнуць скрадзенае», значыць, хочуць скрасці яшчэ раз!