Работы на палях працягваюцца, адпаведна, і сельскагаспадарчая тэхніка ўсё яшчэ ўдзельнічае ў дарожным руху.
ДАІ працягвае ўзмацняць кантроль за яе перамяшчэннем, а таксама праездам іншых буйнагабарытных і цяжкавазкіх транспартных сродкаў па дарогах агульнага карыстання.
Паважаныя кіроўцы ўсіх відаў транспарту! Калі ў зоне вашай бачнасці перамяшчаецца буйнагабарытная сельгасмашына, будзьце падвойна ўважлівыя і асцярожныя. Не дапускайце неапраўданых перавышэнняў хуткасці, парушэнняў правілаў абгону, іншых рызыкоўных манеўраў!