З набліжэннем Калядных і Навагодніх святаў, улічваючы вопыт мінулых гадоў, грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання ажыццяўляецца інтэнсіўнае набыццё піратэхнічных вырабаў з мэтай іх наступнага выкарыстання альбо рэалізацыі.
З набліжэннем Калядных і Навагодніх святаў, улічваючы вопыт мінулых гадоў, грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання ажыццяўляецца інтэнсіўнае набыццё піратэхнічных вырабаў з мэтай іх наступнага выкарыстання альбо рэалізацыі.
З мэтай выяўлення і спынення вышэйуказаных фактаў, тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў Віцебскай вобласці ўжо праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, у прыватнасці праверка як спецыялізаваных месцаў рэалізацыі піратэхнічных вырабаў, так і іншых магчымых месцаў рэалізацыі (рынкаў, гандлёвых цэнтраў, крам і г.д.)
У сувязі з гэтым хацелася б давесці да грамадзян аб правілах рэалізацыі піратэхнічных вырабаў:
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 824 ад 14.11.2018 г.
Забараняецца продаж:
непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў - таксама запалак, запальніц, ядахімікатаў і гаручых вадкасцей, а таксама піратэхнічных вырабаў непаўналетнім да 16 гадоў. У месцы продажу названых тавараў размяшчаецца інфар
Рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі.
Рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі дапускаецца:
- бытавога прызначэння 1 - 2 класаў небяспекі - у крамах, павільёнах з гандлёвай залай, 3 класа небяспекі - толькі ў спецыялізаваных крамах, аддзелах (секцыях) па продажы піратэхнічных вырабаў. Спецыялізаваныя аддзелы (секцыі) павінны размяшчацца на верхніх паверхах крам ля знешніх сцен і мець аконны праём;
- тэхнічнага і спецыяльнага прызначэння - толькі ў спецыялізаваных крамах. Продаж такіх вырабаў дапускаецца асобам, якія маюць дазволы на права іх выкарыстання.
Перавозка піратэхнічных вырабаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь па бяспечнай перавозцы небяспечных грузаў.
За парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі ў заканадаўстве РБ прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.
Так, у адпаведнасці са арт.23.48 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне правілаў уліку, выкарыстання, перавозкі або перасылкі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбухованебяспечных лёгкаўзгаральных, едкіх рэчываў або піратэхнічных вырабаў прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь, за паўторнае здзяйсненне ўказанага дзеяння прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
За выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах грамадзяне будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці па арт.17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за «дробнае хуліганства», бо дадзеныя дзеянні парушаюць як грамадскі парадак так і спакой грамадзян, за што прадугледжаны штраф у памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі шкоды жыццю і здароўю грамадзян наступае крымінальная адказнасць, у прыватнасці па арт. 299 Крымінальнага кодэкса РБ, у адпаведнасці з якой, калі прычынена цяжкае або менш цяжкае ТП, альбо шкода ў буйным памеры, то дадзенае дзеянне караецца папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, альбо арестам або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Тое ж дзеянне, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання двум ці больш асобам, - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.
Як правіла, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, а таксама прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу сярод непаўналетніх.
Толькі ў 2018 годзе ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў на тэрыторыі Лепельскага раёна пацярпела 2 чалавекі:
- 01.01.2018 а 09 гадзін 43 хвіліны ў прыёмнае аддзяленне УЗ «Лепельская ЦРБ» з дыягназам «Траўматычная ампутацыя пятага пальца левай кісці» дастаўлены жыхар в. Б.Полсвіж гр. Б, які, знаходзячыся ў двары дома, запаліў петарду, у выніку чаго яна выбухнула ў руцэ, прычыніўшы апошняму цялесныя пашкоджанні.
- 01.01.2018 а 02.50 у прыёмны пакой УЗ «Лепельская ЦРБ» з дыягназам «Тэрмічны апёк полымем твару, контузія левага вока цяжкай ступені» дастаўлены жыхар г. Лепель гр. П, які атрымаў траўму ад разрыву феерверка.
Таму хочацца засцерагчы жыхароў раёна ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў, каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў, а таксама папярэдзіць паважаных бацькоў аб неабходнасці больш стараннага кантролю за сваімі дзецьмі напярэдадні навагодніх святаў.
У сувязі з прымаемымі мерамі бяспекі ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў катэгарычна забараняецца:
- мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, а таксама імітатары і муляжы гэтых прадметаў;
- праносіць з сабой спіртныя і іншыя напоі ў шкляной тары, у тэтрапаках і пластыкавых бутэльках цёмнага колеру, за выключэннем безалкагольных напояў у празрыстых пластыкавых бутэльках ёмістасцю не больш за 0,5 літра;
- знаходзіцца ў месцы правядзення мерапрыемства ў стане моцнага алкагольнага ап'янення;
- мець пры сабе піратэхнічныя вырабы;
- карыстацца сцягамі, вымпеламі, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, за выключэннем Дзяржаўных сімвалаў і атрыбутыкі, распрацаванай для гэтых мэт.
Грамадзянам, якія выявілі падазроныя прадметы, сталі сведкамі або ахвярамі правапарушэння, рэкамендуецца неадкладна праінфармаваць міліцыю па тэлефоне «102» або звярнуцца да найбліжэйшага супрацоўніка міліцыі.
У мэтах бяспекі грамадзян падчас правядзення навагодніх і калядных святаў на пл. Свабоды будзе перакрыты рух транспартных сродкаў у месцы правядзення масавых мерапрыемстваў.
Начальнік ААПП Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі І.А. Міхно