Мы ўсе хочам абсталяваць утульны куток на ўчастку: купіць прыгожае ратангавае крэсла, арэлі, стыльны абедзенны стол для веранды за капейкі ці вялікі і зручны басейн, амаль дарма. І менавіта гэтым карыстаюцца інтэрнэт-злачынцы.

Схемы ў іх, на жаль, старыя, але дагэтуль працуюць.

Стужкі сацсетак у Instagram і TikTok літаральна заваленыя прывабнымі прапановамі, перад якімі складана ўстаяць.

Сцэнар падману заўсёды аднолькавы:

Вы знаходзіце профіль з прыгожымі малюнкамі і «салодкім» коштам.

Прадавец настойвае на перадаплаце для «браніравання» або аплаты дастаўкі.

Як толькі грошы паступаюць на картку прадаўцу — вы злятаеце ў чорны спіс.