Маразы яшчэ не паспелі скаваць водную роўнядзь рэк і азёр, а на вадаёмы ўжо адправіліся аматары зімовай рыбалкі. На жаль, не заўсёды іх выхад на лёд канчаецца паспяхова.
Маразы яшчэ не паспелі скаваць водную роўнядзь рэк і азёр, а на вадаёмы ўжо адправіліся аматары зімовай рыбалкі. На жаль, не заўсёды іх выхад на лёд канчаецца паспяхова.
Выхад на лёд заўсёды звязаны з небяспекай, а цяпер, у перыяд яго станаўлення, асабліва. Бяспечным лёд становіцца, дасягнуўшы таўшчыні не менш за 10 сантыметраў. У вадаёмах з хуткім цячэннем, у месцах падводных ключоў, сцёкавых вод, паблізу трыснягу, кустоў, дрэў, прымёрзлых карчакоў трываласць лёду аслаблена.
Калі Вы ўсё ж праваліліся, адразу ж пазбаўцеся ад цяжкіх прадметаў і спрабуйце ўтрымацца на паверхні вады. Старайцеся выплыць, выбрацца на трывалы лёд, утыкаючы ў яго нож або канец лыжнай палкі. У вузкай палонцы прыміце гарызантальнае становішча, упершыся нагамі ў супрацьлеглы край або робячы плавальныя рухі. Выцягніце адну нагу, затым другую, перакаціцеся, адпаўзіце далей. У вялікай палонцы выбірайцеся на лёд у месцы падзення. Калі лёд слабы, праломлівайце яго ў патрэбным напрамку, пакуль не зразумееце, што ён трывалы.
Каб дапамагчы праваліўшамуся чалавеку, да месца пралому лёду не падыходзьце, а падпаўзайце, раскінуўшы рукі і ногі ў бакі. Кіньце пацярпеламу канец вяроўкі, троса, рамяня, шалік, куртку, лыжную палку, дапамагчы могуць жэрдку, дошку, лесвіцу, якую трэба штурхаць па лёдзе. Як толькі пацярпелы ўхопіцца за прадмет, цягніце без рэзкіх рухаў, застаючыся ў гарызантальным становішчы.
Выратаванага неадкладна пераапраніце ў сухія рэчы і абутак, прымусьце актыўна рухацца. Калі Вы знаходзіцеся далёка ад жылля, разажжніце на беразе вогнішча, укрыйцеся ў палатцы або ў бліжэйшым доме.